25 гадоў АБС УАР: этапы развіцця і новыя гарызонты
У лютым 2024 года спаўняецца 25 гадоў аўтаматызаванай банкаўскай сістэме “Улікова-аперацыйныя работы” (АБС УАР), якая з”яўляецца цэнтральнай часткай фінансавай інфраструктуры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Шлях развіцця АБС УАР пачаўся ў 1999 годзе. З тых часоў гэтая аўтаматызаваная сістэма стала надзейнай прыладай у вядзенні бухгалтарскага ўліку банкаўскіх аперацый і фармаванні электронных разліковых дакументаў. Увесь гэты часовы адрэзак АБС УАР не толькі паспяхова выконвала свае функцыі, але і актыўна развівалася, прытрымліваючыся сучасным патрабаванням банкаўскай галіны.
АБС УАР – тэхналагічная аснова фінансавай сістэмы
У 2022 годзе сістэма была паспяхова адаптавана для работы з плацяжамі па стандарту ISO 20022, што падкрэслівае яе гатоўнасць да сучасных выклікаў фінансавага свету.
Сёння АБС УАР складаецца з 20 праграмных комплексаў, аб’ядноўваючы ў сабе 8 тэхналагічных і 12 функцыянальных блокаў.
Погляд у будучыню
На дадзены момант вядзецца распрацоўка новай версіі АБС УАР з WEB-інтэрфейсам. Гэты крок у бок сучасных тэхналогій кажа аб імкненні да паляпшэння карыстацкага досведу і ўдасканаленню ўзаемадзеяння з інфармацыйнымі кампанентамі банкаўскай сістэмы.
Падзяка камандзе прафесіяналаў
Андрэй Ілюкевіч: “25 гадоў бесперабойнай працы і развіцця АБС УАР – заслуга высокакваліфікаванай каманды вопытных распрацоўшчыкаў ААТ “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій”. Іх намаганні і прафесіяналізм стварылі тэхналагічную аснову для паспяховай фінансавай дзейнасці краіны.
Гэты юбілей – не толькі нагода адзначыць мінулае, але і натхненне для будучыні. Віншуем каманду АБС УАР з 25-годдзем і жадаем новых вышынь і тэхналагічных дасягненняў!”.