Работа са зваротамі грамадзян
і юрыдычных асоб
Разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300–З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай форме, а таксама выказваюцца ў вуснай форме. Пісьмовыя звароты падаюцца пасланцом (кур’ерам), па пошце, падчас асабістага прыёму. Вусныя звароты выказваюцца падчас асабістага прыёму.
Пісьмовыя звароты
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- найменне ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» і (або) яго адрас, альбо пасаду і (або) прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіраваны зварот;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты
юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
- найменне ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» і (або) яго адрас, альбо пасаду і (або) прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіраваны зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты.
Да пісьмовых зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Паштовы адрас і рэжым працы ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій»
Асабісты прыём
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца дырэктарам ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» па адрасе: вул. Кальварыйская, 7, каб.709б не радзей за адзін раз у месяц.
Пры вусным звароце названыя асобы павінны прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, а прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Калі для вырашэння пытання, выкладзенага ў вусным звароце і які адносіцца да кампетэнцыі ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій», патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот выкладаецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым для пісьмовых зваротаў.
ПАСАДА | ПІБ | ДНІ ПРЫЁМУ | ТЭЛЕФОН |
Дырэктар | Ілюкевіч Андрэй Аляксандравіч | першы аўторак кожнага месяца з 10.00 да 12.00 | +375 17 395-29-16 (прыёмная) |
У выпадку ўзнікнення неабходнасці атрымання дадатковай інфармацыі просім Вас звярнуцца па тэл: +375 17 395-29-16.
Выпадкі адмовы ў асабістым прыёме, запісы на асабісты прыём:
- звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій»;
- звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
- калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- непрад’яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.
Паўторныя звароты
Паўторныя звароты, калі яны ўжо былі разгледжаны па сутнасці і ў іх не ўтрымліваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці, не разглядаюцца. Пры гэтым заяўніку пісьмова паведамляецца, што паўторны яго зварот неабгрунтаваны і перапіска з ім па гэтым пытанні спыняецца.
Пры паступленні паўторнага звароту ад заяўніка, перапіска з якім спынена, такі зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці без апавяшчэння аб гэтым заяўніка.