Аб дырэктару ААТ “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій”
Дырэктар ААТ “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій” з’яўляецца аднаасобным выканаўчым органам кампаніі, які ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю кампаніі, і нясе адказнасць за эфектыўнасць яго работы.
Да кампетэнцыі дырэктара адносіцца аператыўнае кіраванне кампаніяй з мэтай забеспячэння адпаведнасці дзейнасці кампаніі зацверджаным лакальным прававым актам, якія вызначаюць стратэгію развіцця кампаніі і стратэгію кіравання рызыкамі, а таксама забеспячэння эфектыўнага функцыянавання сістэмы карпаратыўнага кіравання, сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантролю кампаніі і інш.
Унутраная ацэнка працы дырэктара кампаніі праводзіцца штогод наглядальным саветам, па яе выніках наглядальным саветам зацвярджаецца план мерапрыемстваў па паляпшэнні працы дырэктара ААТ “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій”.
У ААТ “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій” арганізавана сістэма ўнутранага аўдыту, сістэма ўнутранага кантролю і сістэма кіравання рызыкамі. Прызначана службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль і кіраванне рызыкамі.