Менавіта так мы назвалі свой турыстычны злёт, які прайшоў у мінулыя выходныя.
Тры дні праляцелі незаўважна. Сапраўдная турыстычная рамантыка, жыццё ў палатках, песні ля вогнішча цесна перапляталіся з творчымі конкурсамі, спартыўнымі і кулінарнымі спаборніцтвамі. У кожнага была магчымасць праявіць свае навыкі, прадэманстраваць таленты і папрактыкавацца ў дасціпнасці.
Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, сапраўдную асалоду ад зносін з калегамі і сябрамі, здаровы спаборніцкі азарт.
А хто ж перамог? Перамагло ЦБТ – дружны, актыўны і крэатыўны калектыў аднадумцаў, заўсёды гатовых зладжана працаваць і весела адпачываць.
З упэўненасцю можна сказаць: ПЕРАЗАГРУЗКА адбылася!







