Цэнтр банкаўскіх тэхналогій адзначае 27-годдзе!
21 кастрычніка 2024 года Цэнтр банкаўскіх тэхналогій з гонарам адзначае свой 27 дзень нараджэння. Наша кампанія была заснавана ў 1997 годзе і з таго часу мы паспелі назапасіць багаты вопыт у рэалізацыі мноства праектаў рознага маштабу і складанасці.
Наша праца ахоплівае ўвесь цыкл – ад пачатковага збору інфармацыі да суправаджэння гатовых праграмных прадуктаў. Мы рады паведаміць, што колькасць распрацаваных намі праграмных рашэнняў прадаўжае расці, а іх функцыянальнасць і эфектыўнасць становяцца ўсё больш актуальнымі ў сучасных умовах.
Сёння Цэнтр банкаўскіх тэхналогій – адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праграмных рашэнняў для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, фінансавага сектара і прыцягваецца да рэалізацыі інавацыйных праектаў дзяржаўнага маштабу. У тым ліку мы сталі распрацоўшчыкам аднаго з самых значных з іх – платформы Беларускага лічбавага рубля. Мы ганарымся цесным супрацоўніцтвам з рознымі дзяржаўнымі і камерцыйнымі арганізацыямі, што дазваляе нам быць у курсе актуальных задач і прапаноўваць інавацыйныя рашэнні.
На працягу 27 гадоў мы не толькі развіваліся, але і імкнуліся да дыялогу і супрацоўніцтве з партнёрамі, кліентамі і калегамі. Мы адкрыты для новых ідэй і праектаў, упэўнены ў сваіх сілах і гатовы асвойваць новыя гарызонты.
У гэты дзень мы хочам выказаць шчырую падзяку ўсім супрацоўнікам, кліентам і партнёрам за іх неацэнную падтрымку і давер. Ваша прафесійная праца і падтрымка дапамаглі дасягнуць значных вышынь і пераадолець мноства выклікаў. Наперадзе чакаюць новыя дасягненні і поспехі. Няхай наша супрацоўніцтва працягвае прыносіць плён і натхняць на новыя здзяйсненні!