Цэнтр банкаўскіх тэхналогій пачаў распрацоўку Лічбавага беларускага рубля

09.02.2024

Цэнтр банкаўскіх тэхналогій пачаў працу над праектам “Лічбавы беларускі рубель” з мэтай развіцця нацыянальнай валюты і ўдасканалення фінансавых інструментаў. Чакаецца, што лічбавы беларускі рубель стане адным з ключавых элементаў лічбавай эканомікі краіны.

• Лічбавы беларускі рубель (ЛБР) – гэта лічбавая форма беларускага рубля, законны плацежны сродак, які выконвае ўсе функцыі грошай, мае аднолькавую каштоўнасць з наяўным і безнаяўным беларускім рублём, з’яўляецца прамым патрабаваннем да Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і эмітуецца ім.

Лічбавы беларускі рубель будзе выкарыстоўвацца разам з наяўнымі і безнаяўнымі плацяжамі, з’яўляючыся іх альтэрнатывай. Асноўныя яго перавагі – празрыстая тарыфная палітыка, большы ўзровень захаванасці грашовых сродкаў.

Асноўныя мэты ўкаранення лічбавага беларускага рубля – пашырэнне ўмоў для развіцця нацыянальнага плацежнага рынку і стварэнне патэнцыялу для выкарыстання лічбавай валюты цэнтральнага банка ў трансгранічных плацяжах.

Адной з ключавых пераваг укаранення лічбавага рубля з’яўляецца магчымасць заключэння смарт-кантрактаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю і бяспеку фінансавых транзакцый. Смарт-кантракты на блокчэйне дазволяць адхіліць неабходнасць удзелу пасрэднікаў і забяспечаць празрыстасць і надзейнасць ва ўсіх фінансавых аперацыях. Гэта стане важным крокам да стварэння лічбавай экасістэмы, якая садзейнічае развіццю лічбавай эканомікі Беларусі.

Платформа лічбавага рубля грунтуецца на адкрытым блокчейне Hyperledger Fabric і выкарыстоўвае мову праграмавання Go. Каманда Цэнтра банкаўскіх тэхналогій распрацуе ядро платформы, а затым і злучаныя фінансавыя сэрвісы, якія адкрыюць новыя магчымасці для тэхналагічнага прагрэсу.

У адпаведнасці з планам, прадстаўленым Нацыянальным банкам, працэс укаранення лічбавага беларускага рубля будзе праходзіць у тры этапы: у 2024 годзе Цэнтр банкаўскіх тэхналогій плануе завяршыць распрацоўку першай версіі платформы для тэсціравання тэхналогіі, без рэальнага руху грошай, у 2025 годзе – пратэставаць карасчэйн-мост і ўкараніць да канца года платформу ў сегменце b2b кліентаў (юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў), а ў 2026 годзе ў платформу плануецца дадаць аперацыі для сегментаў b2c (разлікі паміж юрыдычнымі і фізічнымі асобамі) і c2c (разлікі паміж фізічнымі асобамі).

“Укараненне лічбавага беларускага рубля адкрывае шырокія перспектывы для развіцця фінансавага сектара краіны, а таксама палепшыць даступнасць трансгранічных плацяжоў і павысіць узровень абароны фінансавых аперацый” – адзначыў дырэктар Цэнтра банкаўскіх тэхналогій Андрэй Ілюкевіч. “Гэта дазволіць зрабіць эканоміку Рэспублікі Беларусь больш канкурэнтаздольнай на сусветнай арэне. Акрамя таго, лічбавы рубель забяспечыць больш празрыстую і бяспечную сістэму плацяжоў як унутры краіны, так і за яе межамі. Мы ганарымся тым, што рэалізацыя такога складанага тэхналагічнага праекта даручана Цэнтру банкаўскіх тэхналогій. На працягу многіх гадоў мы займаемся распрацоўкай і ўкараненнем інавацыйных рашэнняў у галіне фінансавых тэхналогій, а нашы спецыялісты маюць высокую экспертнасць, прафесіяналізм і кампетэнцыі. І мы ўпэўненыя ў поспеху дзякуючы высокай кваліфікацыі нашых спецыялістаў і разуменню патрабаванняў сучаснага рынку”.

Разам з тым у вас яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да нашай каманды распрацоўшчыкаў! Цяпер Цэнтр банкаўскіх тэхналогій дапаўняе каманду спецыялістамі, гатовымі ўвасобіць у жыццё маштабны праект лічбавага беларускага рубля. Мы шукаем таленавітых прафесіяналаў, гатовых ажыццявіць лічбавую валюту з выкарыстаннем адкрытага блокчейна Hyperledger Fabric. Вас чакаюць крутыя этапы распрацоўкі: ад ядра платформы да фінансавых сэрвісаў, UI і АРІ. Прыходзьце да нас, і давайце разам створым лічбавую будучыню Беларусі!

Падрабязней аб вакансіях і ўмовах працы вы можаце даведацца на нашым сайце або звязаўшыся з намі напрамую па тэлефоне +375 17 395 29 16.