Цэнтр банкаўскіх тэхналогій паспяхова прайшоў аўдыт і пацвердзіў адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015
30.11.2023
Цэнтр банкаўскіх тэхналогій рады паведаміць аб паспяховым праходжанні аўдыту, накіраванага на ацэнку адпаведнасці нашай сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 у частцы праектавання, распрацоўкі, тэсціравання, усталёўкі і суправаджэння праграмнага забеспячэння.
Сертыфікат адпаведнасці BY/112 05.01. 003.01 00906, зарэгістраваны ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь з тэрмінам дзеяння да 27.11.2026.
Аўдыт, праведзены ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, пацвярджае высокі ўзровень эфектыўнасці і адпаведнасці нашых працэсаў устаноўленым патрабаванням, і падкрэслівае нашу прыхільнасць высокім стандартам якасці ў галіне інфармацыйных тэхналогій і банкаўскіх рашэнняў.
Мы дзякуем нашым супрацоўнікам, чый прафесіяналізм і імкненне да дасканаласці сталі асновай дадзенага дасягнення.Гэты поспех пацвярджае нашы абавязкі перад кліентамі і партнёрамі, гарантуючы высокі ўзровень якасці паслуг.
Праходжанне Цэнтрам банкаўскіх тэхналогій сертыфікацыі па ISO 9001-2015 з’яўляецца значным крокам ва ўмацаванні даверу нашых кліентаў і партнёраў, а таксама пацвярджэннем гатоўнасці да пастаяннага ўдасканалення.
Мы ўпэўненыя, што гэта дасягненне стане дадатковым стымулам развіцця тэхналагічных рашэнняў і забеспячэнні найвышэйшага ўзроўню задаволенасці нашых заказчыкаў.
З павагай, каманда Цэнтра банкаўскіх тэхналогій