У рамках праекта імпартазамяшчэння платформы для распрацоўкі праграмнага забеспячэння завершаны работы па міграцыі з платформы UiPath на платформу Sherpa RPA праграмнага робата «Аўтаматызацыя функцый работнікаў кадравай службы ў працэсах падбору і найму персаналу».
Дадзены праграмны робат распрацаваны нашай кампаніяй і эксплуатуецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з 2020 года. Асноўнымі яго функцыямі з’яўляюцца збор інфармацыі з анкет кандыдатаў на афіцыйным сайте Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, стварэнне і запаўненне ў спецыялізаваным праграмным комплексе карткі кандыдата пры яго разглядзе, а таксама стварэнне і запаўненне карткі супрацоўніка пры прыеме на працу.
У працэсе міграцыі робат перанесены на свабодную ад санкцый расійскую платформу Sherpa RPA і пашыраны функцыянал па фарміраванню дакументаў па запросу кадравай службы.