Далучайцеся
да каманды прафесіяналаў!

Мы цэнім усіх нашых супрацоўнікаў і прыкладаем

максімум намаганняў для стварэння камфортных

умоў працы і адпачынку кожнаму

Нашы каштоўнасці

Цэнтр банкаўскіх тэхналогій стане цэнтрам кампетэнцыі па распрацоўцы, укараненні і суправаджэнню ІТ-рашэнняў для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, яго афіляваных структур і фінансавага сектара Рэспублікі Беларусь.

Кліентаарыентаванасць

Арганізацыя сваёй дзейнасці з мэтай задавальнення інтарэсаў і патрэб як знешніх, так і ўнутраных кліентаў

Праца ў камандзе

Арганізацыя сваёй дзейнасці з улікам неабходнасці дасягнення агульных задач падраздзялення і/або мэт кампаніі

Прафесіяналізм

Наяўнасць канкрэтных уменняў і навыкаў, якія садзейнічаюць паспяховаму выкананню функцыянальных абавязкаў

Нацэленасць на вынік

Імкненне рэалізаваць пастаўленыя задачы, незалежна ад узнікаючых перашкод

Нашы перавагі

Кожны супрацоўнік з’яўляецца неад’емнай часткай каманды, якая эфектыўна рэалізоўвае пастаўленыя задачы. Сваім супрацоўнікам мы прапануем:

Годны ўзровень аплаты працы

Памер аплаты працы суразмерны вашым ведам і вопыту. Штомесячнае і аднаразовае прэміраванне па выніках працы. Гадавыя бонусы.

Камфортныя ўмовы працы

Офіс кампаніі размешчаны ў трох хвілінах ад метро. Мы можам даць магчымасць усталяваць гнуткі або індывідуальны рэжым працы. Большая частка нашых супрацоўнікаў працуе дыстанцыйна. Супрацоўнікі нашай кампаніі па жаданні могуць быць далучаныя да карпаратыўнай мабільнай сувязі.

Клопат пра ваша здароўе

Наша кампанія заўсёды надае вялікую ўвагу клопату пра сваіх супрацоўнікаў, таму асабліва важным для нас з’яўляецца здароўе калег і якаснае медыцынскае абслугоўванне. Кампанія для сваіх супрацоўнікаў аплачвае выдаткі па добраахвотнаму медыцынскаму страхаванню.

Прафесійнае і кар’ернае развіццё

Наша каманда высокакваліфікаваныя супрацоўнікі, дзе кожны мае выключную індывідуальнасць і кампетэнтнасць. Мы сістэматычна накіроўваем нашых супрацоўнікаў на павышэнне кваліфікацыі, даем магчымасць удзельнічаць у розных канферэнцыях, семінарах.
Для супрацоўнікаў, якія зацікаўлены не толькі ў прафесійным развіцці, але і кар’ерным, мы распрацоўваем кар’ерныя планы і дапамагаем рэалізоўваць пастаўленыя мэты.

Сацыяльная падтрымка супрацоўнікаў

Супрацоўнікам нашай кампаніі выплачваюцца матэрыяльныя дапамогі і прадастаўляюцца дадатковыя дні ў сувязі з рознымі жыццёвымі падзеямі. Членам прафсаюза выплачваецца кампенсацыя кошту наведвання спартыўных, культурных, аздараўленчых мерапрыемстваў.

Насычанае карпаратыўнае жыццё

У кампаніі рэгулярна праводзяцца творчыя конкурсы як для супрацоўнікаў, так і для іх дзяцей. Кампанія арганізоўвае для супрацоўнікаў карпаратыўныя мерапрыемствы як закрытага, так і адкрытага тыпу, арганізоўваюцца паездкі па Рэспублікі Беларусь і СНД.

Стаць часткай нашай каманды!

Вакансіі

Калі вы не знайшлі вакансію, якая вас цікавіць, запоуніце, калі ласка, нашу анкету і дашліце яе нам на электронны адрас HR@cbt.by.

Пачатак кар’еры ў кампаніі

ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» – выдатны старт для паспяховай кар’еры. Адным з галоўных напрамкаў кадравай палітыкі кампаніі вылучаем фарміраванне і развіццё знешняга рэзерву кадраў з ліку студэнтаў, выпускнікоў навучальных устаноў і маладых спецыялістаў.

У рамках нашага ўзаемадзеяння з адукацыйнымі ўстановамі і студэнтамі мы арганізоўваем праходжанне практыкі для студэнтаў, якія навучаюцца па праграмах вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, а таксама садзейнічаем маладым спецыялістам у працаўладкаванні.

Калі вы не знайшлі вакансію, якая вас цікавіць, запоуніце, калі ласка, нашу анкету і дашліце яе нам на электронны адрас HR@cbt.by.

Хачу ў вас працаваць!

Калі вы не знайшлі вакансію, якая вас цікавіць, запоўніце, калі ласка, нашу анкету і дашліце яе нам на электронны адрас: HR@cbt.by.

email