Масленіца ў IT: Блінны спрынт і спальванне багаў
Хочам падзяліцца крыху гумарыстычным поглядам на тое, як мы, уяўляем сабе свята Масленіцы ў IT. Гэта проста наша творчая інтэрпрэтацыя традыцыйнага тыдня праводзін зімы, створаная каб падняць настрой усім, хто працуе ў свеце тэхналогій. Чытайце і не забывайцеся пра ўсмешкі 😊
У нашай IT-кампаніі Масленіца – гэта не проста праводзіны зімы, а цэлая тэхналагічная цырымонія, калі распрацоўшчыкі пякуць бліны, а патэльня становіцца самым запатрабаваным дэвайсам. Вось як гэта працуе:
Бліны як спрынты:
- Тонкі блін = чысты код
- Ірваны блін = пятнічны баг
- Пераварот бліна = дэплой (часам небяспечны)
Кожны блін сімвалізуе паспяхова завершаны спрынт. Чым танчэй блін – тым элегантней код. Калі ён ірвецца пры пераварочванні – гэта як раз той момант, калі тэсціроўшчык знайшоў крытычны баг у пятніцу вечарам.
Інгрэдыенты – гэта патчы. Без іх блін сухі, як дакументацыя без прыкладаў.
- Смятана = неабходныя дапрацоўкі
- Варэнне = фічы
- Празмернасць начынкі = legacy -код (яго выкарыстоўваюць усе, але ніхто не разумее, як ён працуе і ўжо баіцца чапаць).
Спальванне чучалы Зімы.
Замест саламянай лялькі мы выкарыстоўваем сервер са састарэлай версіяй ПЗ. Рытуал суправаджаецца крыкамі: “Гары, PHP 5.6, гары!”.
- Агонь сімвалізуе міграцыю на новыя тэхналогіі.
- Дым – напамін пра апошні дэдлайн і надзею, што нічога не выкліча падзення воблака.
Блінны стэндап.
Штораніцы наша каманда збіраецца на нараду ў патэльні, каб абгаварыць спрынты і дасягнутыя вынікі: “Сёння мы напяклі 20 бліноў, але 5 прыйшлося выкінуць, як фічы, якія замовец адмяніў пасля паўгода распрацоўкі”.
Стэндап – абавязковы рытуал. Без яго Масленіца – не працуе! На кантролі абавязкова павінны знаходзіцца найважнейшыя ў свята паказчыкі: колькасць гатовых бліноў-спрынтаў і якасць гэтых самых бліноў.
Падчас нарады менеджэр часта выкарыстоўвае фразу ключ: “Давайце яшчэ адзін спрынт – апошні!”.
І, нарэшце, Масленічны тымбілдынг.
Бэкенд меле муку, фронтэнд хораша выкладвае бліны на талерку, а менеджэр запэўнівае, што “яшчэ адну порцыю бліноў – патэльня сапраўды вытрымае”.
Вынік: Да вясны ўсе таўсцеюць ад бліноў, але худнеюць ад бясконцых дэдлайнаў. Галоўны ўрок тыдня – на ўсё глядзець з аптымізмам і пазітыўным настроем.
З масленіцай, сябры!
І добрага вам настрою!