Нам 26!

20.10.2023

Наша кампанія заснавана ў 1997 годзе і 21 кастрычніка ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» спаўняецца 26 год.

За гады карпатлівай і паспяховай працы ў сферы інфармацыйных тэхналогій назапашаны ўнікальны вопыт па рэалізацыі праектаў рознага функцыяналу, створана вялікая колькасць праграмных прадуктаў, якія ўключаюць поўны цыкл ад збору інфармацыі да суправаджэння гатовага прадукта.

Сёння ЦБТ – гэта адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праграмных рашэнняў для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных і камерцыйных арганізацый. Офісы размешчаны ў двух гарадах – Мінску і Віцебску. Кожны работнік – прафесіянал найвышэйшага класу, гатовы да выканання задач любой складанасці.

ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» адкрыта для дыялогу і супрацоўніцтва і нацэлена расці і развівацца, асвойваць новыя гарызонты і ўдзельнічаць у самых складаных праектах.

Мы Цэнім час,

       Беражом грошы,

       Творым будучыню!