Нашы актыўныя выхадныя

28.06.2023

Лета выдатная пара – можна весела правесці час на свежым паветры, пагрэцца на сонцы і пагутарыць з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы.

Ужо стала добрай традыцыяй нашай кампаніі цёплымі летнімі дзянькамі ладзіць актыўныя выходныя. Гэта выдатная перазагрузка мозгу, умеранае ўзварушэнне мышц і добрая кампанія калег і аднадумцаў.

Сёлета мы сплаўляліся на байдарках адразу па дзвюх рэках – Бобр і Бярэзіна. Маляўнічыя месцы, багатая флора і фауна, танцуючыя ў сонечных промнях стракозы, плёскат хваль і шум лесу.

Для тых, хто не сябруе з вадой, быў уладкаваны вела-маршрут, які праходзіў па шырокіх палях і маленькіх вёсачках.

У канцы шляху нас чакаў смачны абед і працяг актыўнага адпачынку: лазня з купелямі, катанне на маторнай лодцы і ватрушках, купанне, спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі. Апафеозам стала дыскатэка з караоке.

Дадому мы вярталіся стомленыя і прыхапіўшы з сабой добры настрой, здаровы азарт, задавальненне ад зносін з калегамі, шмат новых і яркіх уражанняў.