Партнёрскае пагадненне ў галіне аўтаматызацыі МСФС

03.10.2023

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.10.2022 № 210-З «Аб змяненні законаў па пытаннях бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці» ў пытаннях прымянення прынцыпаў бухгалтарскага ўліку, фарміравання ўліковай палітыкі, прымянення ўліковых ацэнак і складання фінансавай справаздачнасці банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі са студзеня 2025 года будуць кіравацца Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці (МСФС) і Тлумачэннямі да іх.

З улікам неабходнасці ўніфікацыі дадзеных рашэнняў ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» заключана партнёрскае пагадненне з расійскай кампаніяй ТАА «ФС-кансалт».

Кампанія ТАА «ФС-кансалт» з’яўляецца распрацоўшчыкам банкаўскага праграмнага забеспячэння ў Расійскай Федэрацыі і краінах СНД. Аснову праграмных прадуктаў дадзенай кампаніі складаюць рашэнні па аўтаматызацыі МСФС.

У рамках заключанага партнёрскага пагаднення плануецца паэтапная перадача кампаніяй ТАА «ФС-кансалт» тэхнічных кампетэнцый, правоў на распаўсюджванне і выкарыстанне ліцэнзій па аўтаматызацыі стандарта МСФС.

Спадзяемся на плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.