Становіцца добрай традыцыяй нашай кампаніі падводзіць вынікі мінулага года і ўшаноўваць пераможцаў у розных намінацыях на агульным прафсаюзным зборы працаўнікоў! Прызнанне калектыву ў мінулым 2022 годзе заслужылі работнікі па намінацыях: ПЕРСОНА кампаніі – работнік, які ўнёс у мінулым годзе найбольшы ўклад у развіццё кампаніі; ДУША кампаніі – работнік, які аб’ядноўвае, гуртуе і стварае настрой у кампаніі; ГОЛАС кампаніі – работнік, да меркавання якога заўсёды прыслухоўваюцца; СЭРЦА кампаніі – работнік, заўсёды гатовы дапамагчы; КАМІЗЭЛЬКА кампаніі – работнік, гатовы выслухаць, падзяліць з табой усе радасці і гароты. Вызначэнне пераможцаў праходзіла ў 2 этапы: на першым этапе прапаноўваліся кандыдатуры для намінацый. На другім этапе праходзіла непасрэдна галасаванне па кандыдатурах.