Праграмныя робаты – простае і эфектыўнае праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі задач, якія паўтараюцца

22.03.2023

Робаты – гэта аўтаматызаваныя машыны, якія здольныя выконваць функцыі чалавека. Праграмныя робаты – гэта праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі задач, якія паўтараюцца ў бухгалтэрыі, кадравай службе, закупках, аддзелах продажаў і маркетынгу. Робаты працуюць 24 гадзіны за суткі, выключаюць памылкі, зніжаюць працавыдаткі і эканомяць час.

ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» аказвае комплексныя паслугі па рэалізацыі ліцэнзій і распрацоўцы праграмных робатаў на платформе Sherpa RPA.

У снежні 2022 года ў рамках праекта імпартазамяшчэння платформы для распрацоўкі праграмнага забеспячэння завершаны работы па міграцыі з платформы UiPath на платформу Sherpa RPA праграмнага робата «Адзнака адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і (або) патрабаванням да дзелавой рэпутацыі кандыдатаў (прэтэндэнтаў) у адпаведнасці з заканадаўствам у сферы банкаўскай дзейнасці, а таксама атэстацыя на права атрымання сертыфіката прафесійнага бухгалтара банка і пацвярджэнне кваліфікацыі асобамі, якія маюць гэты сертыфікат». Гэты робат быў распрацаваны Таварыствам па заказу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і эксплуатуецца з 2021 года.

Таксама ў снежні мінулага года для аднаго з сістэмаўтваральных банкаў Рэспублікі Беларусь распрацаваны і ўведзены ў доследна-прамысловую эксплуатацыю праграмны робат па аўтаматызацыі працэсу «Накіраванне працаўніку для азнакамлення выпіскі з загада ў сістэме электроннага дакументаабароту банка». У красавіку 2023 года плануецца ўвод гэтага робата ў прамысловую эксплуатацыю.

У лютым 2023 завершана міграцыя з платформы UiPath на платформу Sherpa RPA праграмнага робата аўтаматычнай перадачы файлаў з дапамогай выкарыстання API. Гэты робат эксплуатуецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з 2022 года.
У гэты ж перыяд уведзены ў прамысловую эксплуатацыю праграмны робат «Разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб», выкананы па заказу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.