Практыка для студэнтаў

20.02.2023

Новы вытворчы год толькі пачаўся, а ў нас ужо папаўненне. У лютым у кампанію на пераддыпломную практыку прыйшлі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)» і «Інфарматыка».

Для нашай кампаніі прыём студэнтаў на практыку –  гэта рэальная магчымасць адабраць сабе самых перспектыўных, актыўных і крэатыўных маладых спецыялістаў. Для студэнтаў – спосаб замацавання і пашырэння ведаў, атрыманых ва ўніверсітэце, набыццё навыкаў працы па спецыяльнасці ва ўмовах вытворчасці, а таксама магчымасць праявіць і паказаць сябе для наступнага працаўладкавання.

Сённяшнія студэнты – заўтрашнія айцішнікі,
ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» запрашае вас для праходжання ўсіх відаў практыкі!Вопытных настаўнікаў, поўнае пагружэнне ў прафесію і дружны калектыў гарантуем!