Распрацоўка імпартазамяшчальнага праграмнага прадукта ў напрамку Business Intelligence
Business Intelligence (BI) – гэта сістэмы бізнэс-аналізу, якія ўключаюць дадзеныя з розных крыніц інфармацыі, робяць дэтальную апрацоўку і прадстаўляюць іх у зручным інтэрфейсе для ўсебаковага масавага вывучэння і адзнакі атрыманых у ходзе даследвання звестак.
З улікам санкцыйнага ціску, які адлюстроўваецца на магчымасцях выкарыстання замежных праграмных прадуктаў, узнікае пытанне выбару BI-інструменту ці замены выкарыстоўваемага на іншае праграмное забеспячэнне.
Нашай кампаніяй распрацавана і актыўна выкарыстоўваецца праграма «РОСТ- Універсальныя справаздачы» як альтэрнатыўнае рашэнне па аўтаматызацыі працэсаў збору, кансалідацыі і візуалізацыі дадзеных з розных крыніц.
Навізна прапаноўваемага тэхнічнага рашэння заключаецца ў спалучэнні ўласнай распрацоўкі праграмнага прадукта ва ўзаемадзеянні з адкрытым праграмным забеспячэннем – рашэннем для візуалізацыі дадзеных на WEB, што дазваляе атрымаць пашыраныя функцыянальныя магчымасці.
Адметнай асаблівасцю праграмы «РОСТ- Універсальныя справаздачы» з’яўляецца ліцэнзаванне, якое прывязана да сервернай устаноўкі, у той час, як у праграмных прадуктах накіравання BI яно, як правіла, прывязана да колькасці карыстальнікаў. Пры выкарыстанні праграмы «РОСТ- Універсальныя справаздачы» павышана бяспека дадзеных, у сувязі з тым, што яны захоўваюцца на лакальным серверы арганізацыі.
Практычная каштоўнасць прапанаванага прадукта заключаецца ў рашэнні задач рознай склданасці для любой арганіцацыі.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграмным забеспячэнні «РОСТ- Універсальныя справаздачы» і яго функцыянале можна атрымаць пазнаёміўшыся з артыкулам у № 2 (65) 2023 Навукова-практычнага часопіса «Навіны навукі і тэхналогій» (https://gknt.gov.by/upload/pdf/2023/NNT2-65_2023.pdf). У атрыкуле таксама разглядаюцца прыклады практычнага прымянення і варыянты выкарыстання праграмы пры аўтаматызацыі працэсаў па аналізу і ўліку дагавораў, стварэнню інтэрактыўных справаздач, кіраўнічаму ўліку ў частцы планавання і кантролю даходаў і выдаткаў і стварэння справаздач, фарміраванню справаздач і аналітэчных панэляў на аснове дадзеных сыстэмы па кіраванню персаналам.