Рэспубліканскі суботнік 2023
21.04.2023
22 красавіка праводзіцца рэспубліканскі суботнік. Калектыў ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» традыцыйна прымае ў ім актыўны ўдзел. Такія мерапрыемствы спрыяюць сгуртаванню калектыву, вучаць беражлівым адносінам да працы, дазваляюць кожнаму з нас унесці свой уклад у вялікую справу – захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей для будучых пакаленняў.
Грашовыя сродкі, заробленыя падчас правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць пералічаны на разліковы рахунак адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска і накіраваны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарычскага лагера смерці і стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.