РОСТ – гэта проста

09.06.2023

Адным з напрамкаў дзейнасці нашай кампаніi з’яўляецца распрацоўка праграмных прадуктаў, у якіх рэалізованы поўны цыкл ад збору і ўводу дадзеных да іх візуалізацыі ў зручным для канчатковага карыстальніка выглядзе.

Так нашымі спецыялістамі распрацавана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «РОСТ», якая ўключае праграмныя прадукты:

«РОСТ-Кадры» з карпаратыўным вэб-парталам – аўтаматызацыя працэсаў працы з персаналам: прыем, перавод, звальненне, камандыраванне, вайсковы ўлік, персаніфікаваны ўлік, вядзенне штатнага раскладу, фарміраванне аналітычных форм, статыстычных справаздач, загадаў і інш.;

«РОСТ-Універсальныя справаздачы» – збор дадзеных з розных крыніц, іх апрацоўка, візуалізацыя, пабудова справаздач у выглядзе табліц, графікаў, дыяграм і інтэрактыўных аналітычных панэляў;

«Аналіз дагавораў» – аўтаматызацыя працэсу па ўліку і аналізу дагавораў;

«Кіраўнічы ўлік» – аўтаматызацыя працэсаў планавання, прагназіравання і кантролю даходаў і выдаткаў.

Праграмныя прадукты «РОСТ» распрацаваны для кіраўнікоў і профільных спецыялістаў і могуць прымяняцца ў рознх галінах і сферах дзейнасці. Несумненнымі іх перавагамі з’яўляецца магчымасць настройкі на любую прадметную вобласць і забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі праз размежаванне правоў доступу карыстальнікаў. Укараненне дадзеных прадуктаў дазваляе:

  • павысіць прадукцыйнасць працы спецыялістаў;
  • павялічыць хуткасць апрацоўкі інфармацыі;
  • забяспечыць інфармацыйную падтрымку пры прыняцці кіраўнічых рашэнняў;
  • знізіць працавыдаткі на падрыхтоўку справаздач;
  • скараціць удвая верагоднасць памылкі;
  • захаваць бізнэс-працэсы, аўтаматызаваныя з выкарыстаннем замежных праграмных прадуктаў;
  • правесці міграцыю дадзеных з замежных праграмных прадуктаў, якія раней выкарыстоўваліся ў арганізацыі, у праграмныя прадукты айчыннай распрацоўкі.

РОСТ – расцём разам!