Са святам Перамогі!
04.05.2023
Паважаныя сябры!
ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» віншуе вас з Днём Перамогі – святам удзячнасці, павагі і памяці аб тых, хто са зброяй у руках ішоў нялёгкімі дарогамі вайны ў імя свабоды і жыцця будучых пакаленняў.
Няхай вашы справы і памкненні служаць захаванню міру і згоды, забяспечваюць стабільнае развіццё і росквіт нашай краіны! Жадаем вам мірнага неба, моцнага здароўя і далейшых поспехаў у вашай дзейнасці!