Sherpa RPA або як адмовіцца ад руцінных задач і засяродзіцца на бізнесе?
У сучасным свеце тэхналогіі маюць ключавую ролю ў павышэнні прадукцыйнасці і аптымізацыі бізнесу. Адной з такіх інавацыйных і простых тэхналогій з’яўляюцца Рабатызаваныя Працэсы (RPA).
Цяпер кампаніі ўсё часцей укараняюць гэту тэхналогію з мэтай павышэння эфектыўнасці працы. Таму што RPA здольныя аўтаматызаваць вялікую частку руцінных працэсаў.
Што робаты могуць рабіць замест чалавека?
- Аперацыі, якія часта і рэгулярна паўтараюцца
- Выконваць задачы, заснаваныя на строгіх бізнес-правілах
- Выконваць задачы, якія патрабуюць апрацоўкі значных аб’емаў даных
- Весці працэсы, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні якасці і кантролю
- Весці працэсы, якія аўтаматызаваць іншым спосабам немагчыма або неапраўдана складана: доўга і дарога. Гэта асабліва актуальна для “састарэлых” сістэм, якімі кампаніі карыстаюцца дзесяткі гадоў, а таксама праграм, у якіх абмежавана або ўвогуле адсутнічае API.
ТОП 5 пераваг RPA
- Эфектыўнасць і Хуткасць:
RPA дазваляе аўтаматызаваць шмат руцінных і паўтаральных задач, якія выконваюцца супрацоўнікамі, напрыклад кадравай службы, падраздзяленнямі маркетынгу, абслугоўвання, снабжэння, бухгалтэрыі, аналітычных аддзелаў. Гэта не толькі змяншае нагрузку на супрацоўнікаў, але і значна скарачае час выканання задач, дазваляючы сканцэнтравацца на тых напрамках, якія прывядуць да росту бізнесу.
- Эканомія Рэсурсаў:
Укараненне RPA дазваляе кампаніям аптымізаваць на 35-50% выкарыстанне сваіх рэсурсаў. Аўтаматызацыя руціны дазваляе супрацоўнікам факусавацца на более стратэгічных задачах, што ў сваю чаргу спрыяе павелічэнню прадукцыйнасці і зніжэнню нагрузкі на персанал.
- Мінімізацыя Памылак:
Робаты-праграмы працуюць з высокай дакладнасцю і выконваюць устаноўленыя стандарты. Пры гэтым на 100% выключаюцца памылкі і ўплыў чалавечага фактара, а кошт руцінных аперацый скарачаецца на 20-70%!
- Паляпшэнне Якасці Абслугоўвання:
RPA спрыяе павышэнню якасці абслугоўвання кліентаў, паскараючы апрацоўку запытаў, аўтаматызуючы працэсы адказаў на пытанні і забяспечваючы больш аператыўнае ўзаемадзеянне з заказчыкамі.
- Маштабаванасць:
Робаты-праграмы лёгка маштабуюцца ў залежнасці ад патрэб бізнесу. Гэта дазваляе кампаніям хутка адаптавацца да зменаў аб’ёмаў працы і аператыўна рэагаваць на патрэбы рынку. Па ацэнцы розных даследчых кампаній, 45% відаў дзейнасці могуць быць аўтаматызаваны з выкарыстаннем сучасных тэхналогій.
- Зніжэнне Затрат:
Укараненне RPA можа прывесці да значнага зніжэння аператыўных затрат, бо робаты выконваюць задачы эфектыўней і з меншымі затратамі, чым традыцыйныя метады. Фактычна адзін робат замяняе 2-5 чалавек у паўтаральных задачах, а інвестыцыі ў RPA могуць прынесці эканомію да 600-800% на адзіныя задачы!
У цэлым, укараненне рабатызаваных працэсаў прадастаўляе кампаніям унікальную магчымасць не толькі павысіць эфектыўнасць, але і перамысліць падыход да арганізацыі бізнес-працэсаў.
Цэнтр банкаўскіх тэхналогій распрацоўвае праграмныя робаты з 2019 года. Наша кампанія з’яўляецца афіцыйным партнёрам ТАА “Шэрпа Робатыкс” і паспяхова ўкараняе, аказвае паслугі па наладзе і супрацоўніцтву наступных праграмных прадуктаў:
- Sherpa RPA Designer
- Sherpa RPA Attended Robot
- Sherpa RPA Unattended Robot
- Sherpa RPA Orchestrator
Заказаць дэманстрацыю магчымасцяў робатаў можна па тэл. +375 17 395 29 16 або адправіўшы запыт на cbt@cbt.by