Сістэме АБС УАР – 24 гады
09.02.2023
У лютым 2023 года аўтаматызаванай банкаўскай сістэме “Улікова-аперацыйныя работы” (АБС УАР) спаўняецца 24 гады.
АБС УАР – гэта аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая выкарыстоўваецца для вядзення бухгалтарскага ўліку аперацый і фарміравання электронных разліковых дакументаў. Сёння АБС УАР з’яўляецца крытычна важнай для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і забяспечвае работу аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў нашай краіны. Усе 24 гады бесперабойнае функцыянаванне і развіццё сістэмы ажыццяўляецца кваліфікаванай камандай вопытных распрацоўшчыкаў ААТ “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій”.