Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка наведаў з рабочым візітам ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій»

13.05.2025

У час сустрэчы 12.05.2025 Раман Галоўчанка абмеркаваў з прадстаўнікамі кампаніі рэалізацыю маштабных інавацыйных праектаў дзяржаўнага значэння, у тым ліку ў галіне павышэння тэхналагічнага суверэнітэту.

Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена пытанням распрацоўкі платформы Лічбавага беларускага рубля (CBDC) і сістэмы Карпаратыўнага сховішча для Нацыянальнага банка, прызначанай для цэнтралізаванага кіравання і аналізу вялікіх аб’ёмаў даных.

«Для Цэнтра банкаўскіх тэхналогій перспектыўным кірункам з’яўляецца рэалізацыя стратэгічных праектаў для Нацыянальнага банка – гэта стварэнне платформы Лічбавага беларускага рубля і стварэнне Карпаратыўнага сховішча дадзеных. Таксама перспектыўным кірункам для сябе мы бачым працы ў галіне штучнага інтэлекту. Насамрэч наша кампанія працуе ў гэтай галіне ўжо некалькі гадоў і ў нас ёсць шэраг напрацовак.» – адзначыў Андрэй Ілюкевіч, дырэктар ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій».

Даведачна

Цэнтр банкаўскіх тэхналогій створаны ў 1997 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага банка. Асноўная мэта стварэння – садзейнічанне навукова-тэхнічнаму прагрэсу ў сферы грашова-крэдытных адносін у Рэспубліцы Беларусь.

На сённяшні дзень ЦБТ з’яўляецца распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння для фінансава-банкаўскага сектара. Кампанія актыўна ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі, у тым ліку з прадстаўнікамі крыптаіндустрыі і IT-рынку.

З 2008 года ЦБТ з’яўляецца членам навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «ІНФА-ПАРК», з 2018 года – рэзідэнтам ПВТ.