Суверэнны штучны інтэлект на ТІБО-2025
На лічбавым форуме – Digital Expo TIBO-2025, які пройдзе з 17 па 20 чэрвеня ў Мінску, спікеры ад Цэнтра банкаўскіх тэхналогій правядуць семінар-прэзентацыю: “Суверэнны штучны інтэлект для Беларусі”. Мы падзелімся практычнымі напрацоўкамі і поглядамі на развіццё айчынных AI-рашэнняў, а таксама нашым досведам і экспертызай.
У праграме тры факусаваныя даклады:
1. “Пабудова галіновых платформ штучнага інтэлекту” – Баравік Дзмітрый Валянцінавіч, Намеснік дырэктара Цэнтра банкаўскіх тэхналогій.
2. “Машыннае навучанне і вялікія даныя” – Кайдаў Аляксандр Сяргеевіч, Вядучы сістэмны архітэктар Цэнтра банкаўскіх тэхналогій.
3. “Штучны інтэлект і праграмная рабатызацыя працэсаў” – Дунько Элеанора Міхайлаўна, Кіраўнік праектаў Цэнтра банкаўскіх тэхналогій, і прадстаўнік кампаніі-партнёра Sherpa robotics .
Семінар будзе карысны прадстаўнікам бізнесу, дзяржсектара, ІТ-спецыялістам і ўсім, хто шукае рэальныя падыходы да павышэння эфектыўнасці бізнесу, і да ўкаранення AI ва ўмовах лакальнага кантэксту.
Чакаем усіх зацікаўленых ва ўкараненні перадавых ІІ-рашэнняў!
Дата і час: 18 чэрвеня 2025 г., 14:00 – 15:30
Месца: Канферэнц-зала №2, Адміністрацыйны комплекс “Пераможцаў 14”.
Даведацца больш аб форуме і зарэгістравацца можна па спасылцы: Рэгістрацыя TIBO-2025
Прыходзьце – будзе змястоўна і па справе.
З павагай,
Каманда Цэнтра банкаўскіх тэхналогій.