Мінулыя выходныя былі вельмі насычанымі для ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій». Мы не толькі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, але і пабывалі ў турыстычнай паездцы па гістарычных мясцінах нашай краіны.
За час паездкі мы наведалі Іўе – горад 4 канфесій, беларускі Рыа-дэ-Жанейра. Праехалі па вуліцах Ліды і даведаліся пра гісторыю Лідскага замка-крэпасці, якому ўжо 700 гадоў. А невялікая царква-крэпасць Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка і міфічна-таямнічая атмасфера закінутай сядзібы Чацвярцінскіх у вёсцы Жалудок стварылі незгладжальнае ўражанне. Нікога не пакінулі абыякавым вузкія вулачкі старога Гродна, замкавая гара, стары і новы каралеўскія замкі, Каложская царква і трубач на пажарнай каланчы. Завяршыла нашу паездку падарожжа па агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы».
Паездка прайшла ў лёгкай і нязмушанай абстаноўцы, два дні праляцелі як адно імгненне. Мы акунуліся ў гісторыю нашай краіны, убачылі шмат цікавага і проста цудоўна правялі час у кампаніі добрых сяброў.