Напярэдадні Міжнароднага Дня абароны дзяцей пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» для дзяцей работнікаў нашай кампаніі арганізаваны майстар-клас «Маляванне ў тэхніцы акрыл».
Юныя мастакі спрабавалі свае сілы ў стварэнні карцін, праяўлялі цярпенне і старанне, зараджалі ўсіх нас сваім аптымізмам і невычэрпнай энергіяй. Па заканчэнні майстар-класа злёгку запэцканыя фарбамі, але вельмі задаволеныя хлопчыкі і дзяўчынкі панеслі з сабой свае шэдэўры і мора пазітыву, а яшчэ – нашу любоў і шчырыя пажаданні ўсяго самага найлепшага.
Любіце дзяцей і памятайце, што кожная дзіцячая ўсмешка робіць нас на адзін дзень маладзейшымі і шчаслівейшымі!