Цэнтр банкаўскіх тэхналогій і Русатам Бел заключылі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве
Адкрытае акцыянернае таварыства “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій” (ААТ “ЦБТ”) і Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Русатам Бел” (краінавы офіс дзяржкарпарацыі “Расатам” у Рэспубліцы Беларусь) падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.
Пагадненне накіравана на развіццё супрацоўніцтва ў сферы цыфравізацыі і інавацый, а таксама на ўкараненне перадавых рашэнняў для мадэрнізацыі дзяржаўных і камерцыйных прадпрыемстваў Беларусі. У рамках партнёрства кампаніі засяродзяць намаганні на стварэнні і інтэграцыі лічбавых платформ, аўтаматызацыі бізнес-працэсаў і аналізе вялікіх дадзеных.
Бакі́ маюць намер сумесна распрацоўваць, укараняць і суправаджаць праграмныя прадукты, якія садзейнічаюць мадэрнізацыі і цыфравізацыі гаспадарчых суб’ектаў.
“Мы ўпэўнены, што аб’яднанне намаганняў з Русатам Бел дасць магчымасць паскорыць укараненне сучасных лічбавых рашэнняў у эканоміку Беларусі і павысіць канкурэнтаздольнасць нашых кампаній”, – адзначыў дырэктар ААТ “ЦБТ” Андрэй Аляксандравіч Ілюкевіч.
У сваю чаргу, дырэктар ТАА “Русатам Бел” Станіслаў Рыгоравіч Лявіцкі падкрэсліў: “Лічбавізацыя эканомікі патрабуе сучасных падыходаў і супрацоўніцтва з Цэнтрам банкаўскіх тэхналогій адкрывае новыя гарызонты для развіцця інавацыйных прадуктаў. Наша партнёрства закліканае паскорыць лічбавую трансфармацыю беларускіх прадпрыемстваў”.
Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ўключаюць:
- Удасканаленне тэхналагічнай інфраструктуры і распрацоўку перадавых лічбавых рашэнняў.
- Удзел у праектах па мадэрнізацыі і цыфравізацыі дзяржаўных органаў і камерцыйных арганізацый.
- Распрацоўку метадычных матэрыялаў і інавацыйных тэхнічных рашэнняў.
- Арганізацыю семінараў, канферэнцый і круглых сталоў для абмену ведамі і перадавым вопытам.
Пагадненне набывае сілу з моманту падпісання і стане асновай для доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж бакамі.
Аб Цэнтры банкаўскіх тэхналогій
ААТ “Цэнтр банкаўскіх тэхналогій” – адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праграмных рашэнняў для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і банкаўскай сферы. Дзякуючы высокай кваліфікацыі работнікаў, Кампанія прыцягваецца да рэалізацыі інавацыйных праектаў дзяржаўнага маштабу. З 2023 года Кампанія з’яўляецца ключавым распрацоўшчыкам платформы Лічбавага беларускага рубля.
Цэнтр банкаўскіх тэхналогій дае кліентам поўны спектр ІТ-паслуг для рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў, у тым ліку аналіз, праектаванне і праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм; праектаванне, распрацоўку і суправаджэнне праграмных і праграмна-апаратных сродкаў з тэхналогіі блокчэйна; тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне інфармацыі, уключаючы выкарыстанне электроннага лічбавага подпісу; сістэмны бізнес-аналіз інфармацыйных патрэб кліента ў мэтах рэінжынірынгу бізнес-працэсаў з распрацоўкай тэхнічных патрабаванняў да інфармацыйных сістэм і праграмнага забеспячэння. На сёння Цэнтр банкаўскіх тэхналогій гэта:
– звыш 180 супрацоўнікаў у Менску і Віцебску,
і больш за 1000 рэалізаваных праектаў рознага ўзроўню складанасці.
Адрас электроннай пошты: cbt@cbt.by
Аб Расатам
Дзяржаўная карпарацыя па атамнай энергіі “Расатам” – шматпрофільны холдынг, які аб’ядноўвае актывы ў энергетыцы, машынабудаванні, будаўніцтве. Яе стратэгія заключаецца ў развіцці нізкавугляроднай генерацыі, уключаючы ветраэнергетыку. Дзяржкарпарацыя з’яўляецца нацыянальным лідэрам у вытворчасці электраэнергіі (каля 20 працэнтаў ад агульнай выпрацоўкі) і займае першае месца ў свеце па велічыні экспартнага партфеля заказаў на збудаванне АЭС: на рознай стадыі рэалізацыі знаходзяцца 22 энергаблокі вялікай магутнасці ў 7 краінах і 6 блокаў малой магутнасці ва Узбекістане. У сферу дзейнасці “Расатама” ўваходзіць таксама вытворчасць інавацыйнай неядзернай прадукцыі, лагістыка і развіццё Паўночнага марскога шляху, рэалізацыя экалагічных праектаў. Дзяржкарпарацыя аб’ядноўвае больш за 450 прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх працуюць каля 400 тысяч чалавек.
Падрабязней: https://www.rosatom.ru/