Даныя паступалі з розных інфармацыйных сістэм і патрабавалі цэнтралізаванага збору, апрацоўкі і кантролю якасці. Адсутнасць адзінага сховішча ўскладняла падрыхтоўку правераных даных і іх выкарыстанне для інфармацыйна-аналітычнай працы.
Таксама
патрабавалася забяспечыць адзіны падыход да вядзення нарматыўна-даведачнай
інфармацыі, апісання і каталагізацыі даных, кантролю іх якасці і
прасочвальнасці паходжання.
Стварыць адзінае сховішча для цэнтралізаванага збору, апрацоўкі, захоўвання і аналізу даных з розных інфармацыйных сістэм.
Неабходна было аўтаматызаваць поўны цыкл працы з данымі і нарматыўна-даведачнай інфармацыяй (НДІ): ад рэгламентнай загрузкі і апрацоўкі да фарміравання аналітычных вітрын і прадастаўлення карыстальнікам інструментаў для інфармацыйна-аналітычнай працы.
Спецыялісты ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» распрацавалі сховішча даных аналітычнага контуру і рэалізавалі механізмы яго інтэграцыі з інфармацыйнымі сістэмамі заказчыка. Створаны комплексны контур кіравання данымі, які ахоплівае ўвесь цыкл працы з імі: інтэграцыю з крыніцамі, загрузку і апрацоўку, кантроль якасці, вядзенне нарматыўна-даведачнай інфармацыі, каталогізацыю, фарміраванне аналітычных вітрын і прадастаўленне інструментаў бізнес-аналітыкі (BI). У рамках праекта рэалізаваны:
- рэгламентная загрузка даных і адпаведнай нарматыўна-даведачнай інфармацыі з розных крыніц;
- апрацоўка і фарміраванне масіваў правераных даных;
- цэнтралізаванае захоўванне даных і НДІ;
- прадастаўленне карыстальнікам доступу да падрыхтаваных масіваў даных;
- фарміраванне аналітычных вітрын;
- аналітычныя праграмы на базе Apache Superset для інфармацыйна-аналітычнай працы з данымі;
- спецыялізаваны каталог даных з апісаннем аб’ектаў і звесткамі аб іх паходжанні;
- механізмы кантролю якасці даных;
- бізнес-гласарый і пошук па каталогу, у тым ліку па метаданых;
- загрузка і аўтаматычная актуалізацыя карыстальніцкіх даведнікаў;
- падтрымка версійнасці нарматыўна-даведачнай інфармацыі і даных;
- інтэграцыя сховішча з інфармацыйнымі сістэмамі заказчыка.
Greenplum, PostgreSQL, Apache NiFi, Apache Superset, DataHub, GraphQL, Apache Kafka, eMondrian, Python, .NET, React JS, Docker, Ansible, Git, Active Directory Federation Services.
Кіраўнік праекта, сістэмны архітэктар, распрацоўшчыкі, ML- і AI-інжынеры, DevOps-інжынеры, спецыялісты па працы з данымі, сістэмныя і бізнес-аналітыкі, тэсціроўшчыкі.
Створана адзінае сховішча даных, якое забяспечвае цэнтралізаваны працэс працы з інфармацыяй — ад яе атрымання з розных інфармацыйных сістэм і апрацоўкі да прадастаўлення падрыхтаваных даных карыстальнікам для далейшага аналізу. Рэалізацыя праекта дазволіла:
- цэнтралізаваць працэсы загрузкі, апрацоўкі і захоўвання даных з розных крыніц;
- забяспечыць карыстальнікаў праверанымі і падрыхтаванымі масівамі даных;
- арганізаваць цэнтралізаванае вядзенне нарматыўна-даведачнай інфармацыі;
- забяспечыць кантроль якасці і прасочвальнасць паходжання даных;
- прадаставіць інструменты для самастойнай інфармацыйна-аналітычнай працы;
- арганізаваць фарміраванне аналітычных вітрын;
- забяспечыць актуалізацыю і версійнасць даных і даведачнай інфармацыі.
Створанае рашэнне сфарміравала тэхналагічную аснову для далейшага развіцця карпаратыўнай аналітыкі, падключэння новых крыніц даных, пашырэння складу аналітычных вітрын і развіцця інструментаў працы з данымі.